Сімвалічна, што менавіта ў Міжнародны дзень роднай мовы ў нашай школе праходзіць традыцыйны конкурс на лепшага чытальніка вершаў беларускіх паэтаў! У конкурсе прынялі ўдзел вучні розных класаў, якія з вялікай пашанай адносяцца да роднай мовы і роднай культуры.Канешне, большасць твораў, прачытаных вучнямі на конкурсе- патрыятычнай тэматыкі. Настаўнікі роднай мовы нашай школы дапамагаюць вучням узрошчваць у душы шчырыя патрыятычныя пачуцці. Як заўсёды, традыцыйны конкурс ператварыўся ў свята "З Радзімай у думках, у сэрцы, у песнях! ", дзякуючы вучням 5-11 класаў, членам клуба "Я - Патрыёт! " і яго кіраўніку Юрыю Васільевічу!
Таксама 21 лютага вучні 5-8 класаў прынялі ўдзел у Рэспубліканскай дыктоўцы.