Государственное учреждение образования "Средняя школа №22 г. Борисова"
телефон: 73 02 24; факс: 73 63 30
email: school22@rooborisov.by
222515, г. Борисов, ул. Гончарная, 16

Яны стваралі нашу мову

17.02.2026
Яны стваралі нашу мову

“Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову”.

Якуб Колас

Кожны народ на зямлі адрозніваецца адзін ад аднаго ў першаю чаргу сваёй моваю. Англічане размаўляюць на англійскай мове, французы – на французскай, іспанцы – на іспанскай…Мы завемся беларусамі, і наша мова – беларуская. 

Штогод 21 лютага ў нашай краіне адзначаецца Дзень роднай мовы. Да гэтага святочнага дня падрыхтавалася і мы – бібліятэкары. З 16 лютага ў школьнай бібліятэцы пачала працаваць надзвычай прыгожая выстаўка “Яны стваралі нашу мову”, якая абавязкова спадабаецца нашым наведвальнікам! На экспазіцыі, аформленай у беларускім стылі, можна ўбачыць партрэты выбітных беларускіх пісьменнікаў, іх творы, а таксама прачытаць выказванні, якія яны адрасавалі нашай беларускай мове. 

Запрашаем наведаць школьную бібліятэку!

Версия сайта для слабовидящих