У рамках месячніка па ваенна-патрыятычнаму выхаванню, 9 лютага 2026 года, адбылася сустрэча з вучнямі 6 - х і 11 - х класаў па тэме "Дзяцінства апаленае вайной".
Юрый Васільевіч зазначыў пры сустрэчы: няма нічога больш несправядлівага,чым абарванае дзіцячае жыцце...Вайна не выбірае... І тыя,хто выжыў у пажарышчы вайны, будуць несці страшныя ўспаміны праз усе жыццё...Пра гэта разважаў далей наш настаўнік гісторыі - Мікалай Вітальевіч Ліппа. Пасля размовы з дзецьмі, прэзентацыі - у вачах удзельнікаў чыталіся ўвага і глыбокі роздум!...