Для кожнага жыхара Беларусі першая нядзеля верасня – асаблівая, святочная. 5 верасня ў нашай рэспубліцы, пачынаючы з 1994 года, адзначаецца День беларускага пісьменства.
Да Свята пісьменства ў прасторы школьнай бібліятэкі аформлена кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”. На ёй прадстаўлены цікавая звесткі пра людзей, якія сваім служэннем Айчыне засталіся ў гістарычнай памяці народа. Кірыла Тураўскі, Еўфрасіння Полацкая, Францыск Скарына, Сімяон Полацкі, Сымон Будны, Францішак Багушэвіч… Гэтыя імёны гараць стагоддзямі яснай зоркай у сусвеце жыцця. Кожнае імя, што захавала наша гісторыя, мы павінны ведаць і шанаваць, бо у гэтым аснова нашай чалавечай годнасці, з гэтага пачынаецца клопат пра дзяржаву, пра яе культуру, духоўнасць. У розыя часы гістарычнага развіцця яны імкнуліся зберагчы родную мову і культуру, прымножыць яе багацце, данесці веды да шырокага кола чытачоў.
Запрашаем у школьную бібліятэку пазнаёміцца з матэрыяламі, прадстаўленымі на кніжна-ілюстрацыйная выстаўцы “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”.