Сёння, 23 студзеня 2024, мы сустрэліся з вучнямі 5-х класаў і класнымі кіраўнікамі - Святланай Макаранка і Бейнер Аленай у рамках тыдня па ваенна-патрыятычнаму выхаванню на пазнавальнай гульні - віктарыне "Што я ведаю пра Беларусь!" У ходзе сустрэчы дзеці паказалі дасканалыя і трывалыя веды пра нашу Бацькаўшчыну, Айчыну - Беларусь! Дастойна адказвалі на пытанні, спявалі песні ваенных гадоў, разгадалі таямніцы нашых патаемных месцаў Рэспублікі Беларусь!