Роднай мовы ты крынічка
Скажа кожны ў час размовы,
Што прыкметны ён здалёк.
Твой вясновы, каляровы,
Твой вясёлы каснічок.
Не пагаснеш, нібы знічка,
Хоць гарыш ужо даўно:
Роднай мовы ты крынічка,
У чароўны свет – акно.
4 лютага вучні 4 “Б” класа прынялі ўдзел у літаратурнай вандроўцы “Роднай мовы ты крынічка”, якая адбылася ў школьнай бібліятэцы. Загадчык бібліятэкі Алена Васільеўна Скарына расказала школьнікам аб дзіцячым часопісе “Вясёлка”, які выдаецца ў нашай краіне з красавіка 1957 года. Вучні даведаліся, хто быў першым рэдактарам часопіса, чаму ў гэтага выдання такая назва, якія пісьменнікі друкаваліся на старонках “Вясёлкі” за час яго існавання. Разам з бібліятэкарам дзеці пагулялі ў гульню “7 колераў вясёлкі”, чыталі вершы, адгадвалі загадкі, выконвалі цікавыя заданні, размешчаныя на старонках гэтага перыядычнага выдання, выказвалі свае думкі на беларускай мове.
Мерапрыемства вельмі спадабалася дзецям: было цікавым і пазнавальным.