Государственное учреждение образования "Средняя школа №22 г. Борисова"
телефон: 73 02 24; факс: 73 63 30
email: school22@rooborisov.by
222515, г. Борисов, ул. Гончарная, 16

Пазнавальна-інтэлектуальная гульня "Што я ведаю пра Беларусь?"

17.02.2026
Пазнавальна-інтэлектуальная гульня "Што я ведаю пра Беларусь?"

З увагі, цікавасці да гісторыі роднага краю, да традыцый, створаных і захаваных мінулымі пакаленнямі, пачынаецца выхаванне патрыятызму, так зазначылі кіраўнікі па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Галдовіч Маргарыта Віктараўна і Ганчар Юрый Васільевіч ў патрыятычнай пазнавальна-інтэлектуальнай гульні "Што я ведаю пра Беларусь...", якая прайшла з удзелам вучняў 7 "В" і 7 "А" класаў. У якасці вядучых і членаў журы ўдзел прынялі выпускніцы 11 класаў. У аснову арганізацыі мерапрыемства быў пакладзены прынцып "Роўны навучае і накіроўвае роўнага!". Гаварылі сёння пра дзяржаўнасць нашай краіны, яе геаграфічныя перавагі, фальклорную спадчыну, мову, гаварылі і спявалі. Кіраўнікі былі звычайнымі ўдзельнікамі і гледачамі. Карысць патрыятычнага выхавання і задавальненне ўдзельнікаў гульні - вось найлепшы вынік сенняшняй сустрэчы!

Версия сайта для слабовидящих