Государственное учреждение образования "Средняя школа №22 г. Борисова"
телефон: 73 02 24; факс: 73 63 30
email: school22@rooborisov.by
222515, г. Борисов, ул. Гончарная, 16

Паэта пазнайце па вершы адным…

21.02.2025
Паэта пазнайце па вершы адным…

Паэза-акцыя “Паэта пазнайце па вершы адным…”

Адтуль, дзе ноччу плачуць зоры,

Мігцяць – губляюцца ў вяках,

Яна прыйшла да нас. Ад Бога.

З жытнёвым коласам у руках.

Хрысціў яе касмічны вецер

І, як у свет пусціў, сказаў:

“Чысцей не будзе мовы ў свеце!”.

І беларускаю назваў.

В. Гарністава

Кожны народ на зямлі адрозніваецца адзін ад аднаго ў першаю чаргу сваёй моваю. Англічане размаўляюць на англійскай мове, французы – на французскай, іспанцы – на іспанскай…Мы завемся беларусамі, і наша мова – беларуская. Разумныя людзі кажуць, што мову сваю трэба любіць, як сваё дзіця, як сваіх бацькоў, як сонца, як прыроду… 

Штогод 21 лютага ў нашай краіне адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты святочны дзень школьная бібліятэка вырашыла адзначыць разам са сваімі чытачамі і запрасіла іх прыняць удзел у паэза-акцыі “Паэта пазнайце па вершы адным…”. Загадчык бібліятэкі Алена Васільеўна Скарына прапаноўвала дастаць са скарбонкі верш на беларускай мове, прачытаць яго выразна і паспрабаваць адгадаць аўтара. За правільны адказ усіх удзелькаў чакаў салодкі пачастунак – цукеркі. Калі ж чытач не мог назваць аўтара верша, яму прапаноўвалі знайці яго сярод кніг, якія былі прадстаўлены на кніжнай выставе “Каб мова беларуская гучала”.

У Міжнародны дзень роднай мовы ў школьнай бібліятэцы гучалі прыгожыя вершы Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, В. Віткі, Н. Гілевіча, М. Танка.

Версия сайта для слабовидящих