Каб мова беларуская гучала
Мне матчына мова – як ласка,
Як самая лепшая казка.
Гучы, беларуская мова,
Купалы і Коласа слова!
А. Бельскі
20 студзеня супрацоўнікі школьнай бібліятэкі аформілі новую кніжную выставу “Каб мова беларуская гучала”. Яна складаецца з 3 раздзелаў: “Беларуская кніга – гэта цікава”, “Чытаем казку разам”, “Да лепшых скарбаў дакраніся”. Увазе наведвальнікаў прадстаўлены творы Я. Коласа, Я. Купалы, К. Крапівы, Я. Маўра, якія складаюць “залаты” фонд беларускай літаратуры. Цэнтральнае месца на выставе адведзена беларускім народным казкам, бо без іх немагчыма ўявіць сабе дзяцінства.
Прыгажосць экспазіцыі надаюць творы сучасных беларускіх пісьменнікаў, якія зацікавяць юных чытачоў сваім зместам і цудоўным афармленнем, а таксама беларускія ручнікі, льняныя сурвэткі і вырабы з саломкі.
Запрашаем пазнаёміцца з кнігамі на беларускай мове!