Слова роднае – крок ад парога.
Слова роднае – вечнасці след.
Слова роднае змалку – ад Бога.
І ад зямлі, што радзіла на свет…
М. Чарняўскі
30 лістапада, у шосты школьны дзень, на занятак-забаву “Гасцёўня” у школьную бібліятэку завіталі вучні 2-4 класаў. Разам з загадчыкам бібліятэкі Аленай Васільеўнай Скарынай дзеці чыталі беларускія вершы, слухалі песні, адгадвалі загадкі, інсцэніравалі казку “Рэпка”. Асабліва спадабалася малодшым школьнікам гульня “Слоўнікавы джэм”, у час якой трэба было прачытаць беларускія словы, надрукаваныя на каляровых стужках, і перакласці іх на рускую мову. Суботні дзень для хлопчыкаў і дзяўчынак прайшоў з карысцю: яны атрымалі добры настрой і вывучылі шмат новых беларускіх слоў. Напрыканцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымалі салодкія пачастункі – цукеркі.