21 лютага свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы, гэты дзень прайшоў асабліва ярка і цікава. У рамках праэкта "Карысная пераменка" хлопцы і дзяўчаты прынялі ўдзел у займальнай "Змене беларускіх загадак".
Вучні з азартам адгадвалі загадкі на роднай мове, выяўляючы кемлівасць і знаходлівасць. Кожны правільны адказ прыносіў ім не толькі радасць, але і салодкія прызы — цукеркі, якія сталі прыемным дадаткам да інтэлектуальнага спаборніцтва.
Пасля загадак прыйшоў час для"Перамен беларускай песні". Усе жадаючыя маглі атрымаць асалоду ад мелодый, якія абуджалі патрыятычныя пачуцці. Пад гукі знакамітай песні "Кацюша" многія вучні не толькі слухалі, але і з задавальненнем падпявалі, ствараючы атмасферу адзінства і гонару за сваю краіну. А затым усе разам танцавалі пад запальную песню " Бульба-дэнс", якая падняла настрой і зарадзіла энергіяй на ўвесь дзень.